Плыўчыха Аляксандра Герасіменя абнавіла рэкорд Беларусі — 50 м на спіне
У Берліне на этапе Кубка свету на "кароткай" вадзе (басейн — 25 м) Аляксандра Герасіменя абнавіла нацыянальнае дасягненне, пераадолеўшы дыстанцыю за 26,61 (5-е месца). Перамога ў фінале дасталася аўстралійцы Марыцы Герэр — 26,09, паведамляе "Прессбол".