Полк Каліноўскага: "Варага" звольнілі за гвалт

Полк Каліноўскага: "Варага" звольнілі за гвалт

Полк імя Кастуся Каліноўскага патлумачыў, чаму з украінскай арміі быў звольнены "Вараг" — камандзір батальёна "Тэрор".

"Баец з пазыўным "Вараг" (Алег Васільеў) быў звольнены з Узброеных сіл Украіны з-за дысцыплінарных парушэнняў. Частка ваяроў батальёна "Тэрор" вырашыла застацца з ім — яны былі нязгодныя, што яго звольнілі з-за гэтых парушэнняў,распавялі "Нашай Ніве" ў Палку. — Канкрэтнае парушэнне з яго боку — прымяненне гвалту ў дачыненні да байцоў з-за асабістых непаразуменняў".

Рашэнне аб яго звальненні прымала тая частка кіраўніцтва УСУ, да якой падпарадкоўваецца Полк. У прэс-службе дадалі, што ПКК таксама "не падтрымлівае такіх паводзін".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі