Польскія консульствы за 2017 год выдадуць беларусам каля 400 тысяч віз
За 2017 год польскія консульствы, як мяркуецца, выдадуць беларусам каля 400 тысяч віз. Такую лічбу ў каментары парталу tut.by назваў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік.
"Ці будзе віз столькі ж, як летась, ці крыху больш — мы зможам зразумець літаральна праз два тыдні", — патлумачыў дыпламат.
Польскія і шэнгенскія візы ў Беларусі выдаюцца ў 12 цэнтрах: трох консульствах (Гродна, Брэст і консульскі аддзел польскай амбасады ў Мінску), васьмі візавых цэнтрах, а таксама ў консульстве Латвіі ў Віцебску.
Конрад Паўлік паведаміў, што польскі бок імкнецца выдаваць усё больш шматразовых і доўгатэрміновых віз. Па яго словах, попыт на польскія візы расце па ўсёй Беларусі. "Гэта, вядома, нас радуе. Калі ўспомніць папярэднія гады, атрыманне візы, у тым ліку і ў польскім генконсульстве, ажыццяўлялася больш складана", — дадаў ён.