Польскія спецслужбы разбяруцца: Азараў расказаў пра "містара Х" у BELPOL

Агент

Агент / pixabay

Прадстаўнікі арганізацыі экс-сілавікоў BYPOL звярнуліся ў польскую паліцыю з заявамі пра злачынствы, нібыта ўчыненыя некаторымі прадстаўнікамі арганізацыі BELPOL, кажа Аляксандр Азараў у эфіры Еўрарадыё.

— Цяпер ідзе расследаванне крымінальных спраў. Нам пра гэта забаронена гаварыць, гэта таямніца следства. Мы можам паведаміць толькі, што следства ідзе. А вынікі будзе абвяшчаць польскі бок — альбо дасць нам дазвол абвясціць іх.

Чаму мы паведамляем пра гэта цяпер [да завяршэння следства. — Еўрарадыё]? Мы адказваем на пытанні беларусаў, якія паступалі ў наш адрас з пачатку чэрвеня, з пачатку ўзнікнення сітуацыі [расколу ўнутры арганізацыі. — Еўрарадыё].

BYPOL апублікаваў расследаванне пра агента КДБ у кіраўніцтве BELPOL. А сёння прадстаўнікі арганізацыі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў прыйшлі ў эфір Еўрарадыё. Яны паспрабавалі растлумачыць Змітру Лукашуку, чаму не сталі чакаць расследавання польскіх спецслужбаў і "намякнулі" беларусам на агента.

Азараў кажа, ён сутыкаўся з абвінавачаннямі ў тым, што "пакрывае агентуру" — прасцей кажучы, ведае пра тое, хто агент у шэрагах дэмсіл, але не кажа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі