Азараў распрадае праз інтэрнэт-аўкцыён рэчы ваеннага прызначэння
Аляксандр Азараў
На польскім інтэрнэт-аўкцыёне OLX (аналаг беларускага "Куфара" ці "Барахолкі Анлайнера") карыстальнік Aliaksandr выставіў на продаж тактычнае абсталяванне і офісную тэхніку.
Паводле сцвярджэнняў у сацсетках, распродажам рэчаў займаецца кіраўнік "Байпола" Аляксандр Азараў. З ускосных сведчанняў можна меркаваць, што гэта сапраўды маёмасць "Байпола".
Самы дарагі лот — спадарожнікавы тэлефон Iridium 9555. За яго прадавец просіць больш за 900 еўра. Амаль за такую ж цану ён прадае вялікі манітор. Таксама на продаж выстаўленыя тэлевізар, мікрафон, ноўтбук, прынтар, сейф ды іншае офіснае абсталяванне.
Асаблівую ўвагу карыстальнікаў сацсетак прыцягнулі тавараў ваеннага прызначэння: тактычныя камізэлькі, сумкі і рамяні, кішэнныя нажы, абарончыя акуляры, бандаж, кабура.
Каментароў ад Азарава пакуль не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.