У Азарава забралі доступ да чат-бота плана "Перамога"
Аляксандр Азараў / Euroradio
У Аляксандра Азарава забралі доступ да чат-бота "Перамога". Пра гэта ў каментары "Зеркалу" расказала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская. Здарылася гэта пасля таго, як удзельнікі плана атрымалі рассылку з заклікам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і галасаваць за блок Азарава.
"Гэта злоўжыванне, якое можа паставіць пад пагрозу людзей унутры краіны", — кажа Ціханоўская. Паводле яе слоў, рассылка не была ўзгоднена ні з кабінетам, ні з офісам. Доступ у Аляксандра Азарава забралі "да высвятлення абставінаў".
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду стартуе 25 траўня.
Кіраўнік аб'яднання сілавікоў Беларусі BYPOL Аляксандр Азараў гэтай вясной сышоў з Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай. Ён патлумачыў гэта ўдзелам у выбарах у Каардынацыйную раду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.