У BYPOL патлумачылі, якую прадаюць маёмасць на анлайн-платформах

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў

У BYPOL патлумачылі, якую прадаюць маёмасць на польскіх анлайн-платформах. Раней у сацсетках пачалі пісаць, што, верагодна, Аляксандрам Азаравым (кіраўніком арганізацыі) прадаюцца тавары ваеннага прызначэння. У BYPOL пацвердзілі, што сярод выстаўленага на продаж ёсць прадметы ваеннай экіпіроўкі, якія прызначалася для плана "Перамога" ("у яго першым варыянце", які "не прайшоў унутраны аўдыт"). Але яны аказаліся для BYPOL непатрэбныя ("быў распрацаваны альтэрнатыўны праект [плана], а неабходнасць у частцы маёмасці і экіпіроўкі адпала").

Частку такой маёмасці перадалі неназванай беларускай дэмакратычнай арганізацыі (падобную ваенную экіпіроўку раней перадавалі і беларускім добраахвотнікам ва Украіне, і "харугвам" у Польшчы). Тое, што засталося, прадаецца з восені 2023-га. Заробленыя сродкі "будуць пераведзены на рахункі BYPOL і выкарыстаны для фінансавання іншых праектаў арганізацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі