Помнік Леніну ў Наваградку аблілі зялёнай фарбай
У Наваградку (Гродзенская вобласць) у ноч на 7 лістапада невядомыя аблілі зялёнай фарбай помнік Леніну. У здзяйсненні гэтай акцыі падазраюцца чальцы Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дар'я Бахур і Юрый Казак, паведамляе “БелаПАН” са спасылкай на лідэра БДХ Паўла Севярынца. Бахур і Казак былі затрыманыя на падставе таго, што ў іх знайшлі зялёную фарбу і пальчаткі, — удакладніў сп. Севярынец. Па яго словах, разам з актывістамі БХД была затрыманая яшчэ адна дзяўчына. У яе знайшлі балончык з чырвонай фарбай. Пасля высвятлення асобы яе адпусцілі.
Маладых людзей пратрымалі ў раённым аддзеле міліцыі тры гадзіны. У іх дачыненні складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.
Маладых людзей пратрымалі ў раённым аддзеле міліцыі тры гадзіны. У іх дачыненні складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні.