Pornhub паведаміў, якое порна шукаюць у інтэрнэце беларускі

Pornhub паведаміў, якое порна шукаюць у інтэрнэце беларускі

Адзін з самых наведвальных порнарэсурсаў Pornhub абнародаваў днямі даследаванне наконт таго, што часцей за ўсё шукаюць на іх сайце жанчыны з розных краін свету. Дарэчы, летась 24% наведвальнікаў Pornhub складалі жанчыны.

Порнапартал адзначае, што большая частка наведвальніц з Амерыкі і Еўропы цікавіцца на сайце лесбійскімі відэаролікамі. Жыхаркі Нямеччыне і Турцыі часцей за ўсё ўводзяць запыт "падлеткі". Сярод жанчын Беларусі, Украіны і Расіі пераважае запыт пра анальны сэкс.

Паведамляецца, што ў сярэднім жанчыны праводзяць на сайце каля 10,5 хвіліны. Лідарства па часе належыць філіпінкам — 14 хвілін 20 секундаў. Статыстыкі наконт беларусак няма. Жыхаркі Польшчы праводзяць на сайце 8 хвілінаў 51 секунду, расіянкі — 8 хвілін 7 секундаў, украінкі — 6 хвілінаў 45 секундаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі