Пра Чэрчыля для Ціханоўскай, вызваленчы рух і… Манголію — эфір з Пракоп’евым

Пра Чэрчыля для Ціханоўскай, вызваленчы рух і… Манголію — эфір з Пракоп’евым

Чым бліжэй анансаваная Офісам Святланы Ціханоўскай ці то канферэнцыя, ці то форум дэмакратычных сіл, тым больш шакавальныя абвінавачанні гучаць як у бок самой Ціханоўскай, так і ўсяго Офіса. Выглядае, што не толькі дасягнуць аб’яднання і нешта зрабіць для пачатку фармавання нацыянальна-вызваленчага руху, але і перажыць гэты шторм Офісу будзе даволі складана. І тут вялікае значэнне мае тое, чый бок у гэтым супрацьстаянні зоймуць беларускія добраахвотнікі.

Якія абвінавачанні, што гучаць на адрас Ціханоўскай і яе Офіса, лічацца небеспадстаўнымі ў асяродку добраахвотнікаў? Ці ўратуе Ціханоўскую і ўсю сітуацыю анансаваны Пракоп’евым “Чэрчыль” і ці сам “Чэрчыль” згодны на такую ролю? Што дасць заява пра стварэнне нацыянальна-вызваленчага руху? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае памочнік камандзіра палка “Пагоня” Вадзім Пракоп’еў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі