Пра замах на Латушку, прысуд Крыгеру, санкцыі і прарыў у КНДР — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка

Пагрозы з боку лукашыстаў, ад Азаронка з Гайдукевічам да кіраўнікоў карных устаноў, у бок актывістаў і лідараў дэмсіл, якія знаходзяцца за мяжой, гучалі не раз. Але пакуль помсціў рэжым дыстанцыйна — прысудамі і канфіскацыяй маёмасці. Толькі, як высвятляецца, і метады фізічнага тэрору таксама выкарыстоўваюцца: польскія праваахоўнікі распачалі справу адносна пагрозы жыццю Паўла Латушкі. І ўсё гэта на фоне слоў пра жаданне наладзіць дыялог з Захадам, якія гучаць з Мінска, увядзення бязвізу для 35 краін Еўропы, заяў пра магчымае вызваленне па памілаванні яшчэ пэўнай колькасці палітвязняў…

Што дакладна вядома пра пагрозы жыццю Паўла Латушкі і як гэта змяніла яго жыццё? Ці можна казаць, што візіты Рыжанкова ў КНДР і Галоўчанкі ў Лацінскую Амерыку — гэта прыкметы прарыву знешнепалітычнай блакады? Як санкцыі ў дачыненні да рэжыму ўплываюць на шараговых беларусаў, ці можна гэтую сітуацыю змяніць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і Руху “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі