Праца нафтаправода “Дружба” цалкам адноўленая

Праца нафтаправода “Дружба” цалкам адноўленая. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу канцэрна “Белнафтахім”. Рамонтныя працы былі завершаныя ў 14.30, нафтаправод працуе, адбываецца пампаванне нафты па адноўленай трубе.

Аварыйныя службы прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” аператыўна пераключыліся на запасную галінку і пачалі рамонт на галінцы, дзе пампавалася нафта. Цяпер магістральны нафтаправод працуе ў штатным рэжыме.

У “Белнафтахіме” таксама запэўніваюць, што з-за аварыі не пацепляць пастаўкі “чорнага золата” ў Еўропу, а таксама на беларускія НПЗ.

Аварыя на нафтаправодзе “Дружба” адбылася ў ноч з 26 на 27 красавіка. Інцыдэнт здарыўся каля аграгарадка Бабовічы пад Гомелем. Раней паступалі паведамленні аб зніжэнні аб'ёмаў пампавання нафты, аднак яны не пацвердзіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі