Працэс Зэльцэра і Функ пакуль ідзе ў адпаведнасці з законам
Судовы працэс па справах грамадзяніна ЗША, юрыста Эмануіла Зэльцэра і яго сакратаркі, грамадзянкі Расіі, Ўладлены Функ (Брусковай) праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі. Пра гэта у інтэрв'ю БелаПАН заявіў іх адвакат Дзмітрый Гарачка. Працэс пачаўся 30 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе і праходзіць пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Клімовіча ў закрытым рэжыме. Ні сваякі, ні прадстаўнікі амбасады ЗША і Расіі на паседжанні суда не дапушчаныя. На думку адваката, слуханні могуць працягнуцца каля 2 тыдняў.
Адвакат, які вымушаны быў даць падпіску аб нявыдачы інфармацыі, не выключае, што нават пасля суда яму могуць забараніць выдаваць падрабязнасці працэсу. Паводле Гарачкі, яго падабаронныя "трымаюцца", пры гэтым стан Зэльцэра ён ацаніў як "стабільна цяжкі". Э.Зэльцэр і Ў.Функ былі затрыманыя ў Менску 12 сакавіка. 27 чэрвеня ім прад'явілі абвінавачванне. Зэльцэру інкрымінуецца выкарыстанне загадзя фальшывых афіцыйных дакументаў, кантрабанда наркатычных сродкаў і камерцыйны шпіянаж. Функ паставілі ў віну выкарыстанне загадзя фальшывых афіцыйных дакументаў і камерцыйны шпіянаж. Шмат яікія аспекты крымінальных справаў не каментуюцца, паколькі маюць статут дзяржаўнай таямніцы. Э.Зэльцэру пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення, Ў.Функ — да трох. Абвінавачваныя настойваюць на сваёй поўнай невінаватасці.