Працягваюцца затрыманні абаронцаў старой часткі Гродна
У Гродне 5 чэрвеня за распаўсюд улётак і налепак з інфармацыяй аб парушэннях заканадаўства падчас “рэканструкцыі” старой часткі горада былі затрыманыя Зміцер Лісіёнак і Сяржук, прозвішча якога ўдакладняецца. Затрыманне адбылося ў дзесяці метрах ад аблвыканкама. Па словах
хлопцаў, з якімі ўдалося звязацца па тэлефоне, міліцыянты нечакана
выскачылі з-за вугла, калі абаронцы шпацыравалі каля сцяны абласной
адміністрацыі.
А гэта значыць, мяркуюць абаронцы, што хутчэй за ўсё нехта з мінакоў, якія бачылі як яны раздаюць улёткі, патэлефанаваў у міліцыю. На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў мясцовым РАУС.
Тым часам прадстаўнікі грамадскасці сёння падалі заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету па пытаннях рэканструкцыі старой часткі Гродна. Заяўка пададзена на 23 і 24 чэрвеня. Месца - спальныя раёны горада. Адзначым, што летась улады не далі дазволу на правядзенне пікету ў цэнтры Гродна.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна