Прадстаўніцтва Еўракамісіі вітала б адмену беларускіх віз для жыхароў ЕС

Прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску вітае ініцыятыву аб адмене беларускіх віз для грамадзян краін Еўрасаюза. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Жан-Эрык Хольцапфель. "Спрашчэнне візавага рэжыму можа стаць адным з крокаў, якія будуць стымуляваць рост уязнога турызму з ЕС у Беларусь", — заявіў дыпламат. Ён выказаў надзею, што Беларусь працягне намаганні па паляпшэнні турыстычнай інфраструктуры; з'явіцца больш інфармацыі пра краіну, яе культуру, славутыя мясціны.

Паводле слоў Хольцапфеля, турызм мае ключавую ролю ў развіцці кантактаў паміж людзьмі, міжкультурнага дыялогу і ўзаемаразумення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі