Прадстаўнік афіцыйнага Мінску вёў таемныя перамовы ў Берліне

Таемныя перамовы вёў у Берліне міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Афіцыйных каментароў на гэты конт з абодвух бакоў дагэтуль няма. Крыніца ў нямецкім МЗС нават на ўмовах ананімнасці пагадзілася толькі пацвердзіць сам факт сустрэчы, якая адбылася прыблізна 10 лютага.

Вядома, што Мартынаў сустракаўся з групай нямецкіх дэпутатаў і вышэйшых прадстаўнікоў нямецкага знешнепалітычнага ведамства.

Дэпутатка Бундэстагу, старшыня падкамітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ Ута Цапф разглядае сустрэчу Мартынава ў Берліне “як знак гатоўнасці да дыялогу з Еўрасаюзам”.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі