Прадстаўнік Пентагона наведвае Мінск і сустрэнецца з Лукашэнкам

Прадстаўнік Пентагона наведвае Мінск і сустрэнецца з Лукашэнкам

28-30 сакавіка ў Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр, паведамляе амерыканская амбасада ў Беларусі.

У прадстаўніка Пентагона запланаваныя сустрэчы з Міністэрствам абароны і Міністэрствам замежных спраў нашай краіны, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам.

Амбасада паведамляе, што візіт Карпентэра адбываецца пасля кансультацыяў, якія правяла дэлегацыя Мінабароны, калі наведала Вашынгтон у снежні 2015 года.

Па звестках СМІ, афіцыйны прадстаўнік Пентагона вядомы сваёй жорсткай антырасійскай пазіцыяй. У прыватнасці, ён казаў, што ЗША ніколі не прызнаюць анэксію Крыма. Таксама Карпентэр называў Расію галоўным дэстабілізуючым фактарам у Еўропе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі