Прадстаўнікі амбасадаў краін Еўрасаюза сёння наведалі Курапаты

Урочышча Курапаты сёння наведалі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўрасаюза. Нагадаем, у часы сталінскіх рэпрэсій энкавэдыстамі там было расстраляна, па розных ацэнках, ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень тысяч чалавек.
Як паведамляе БелаПАН, дыпламаты ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць бязвінных ахвяраў.

Адзначым, што ў мінулую нядзелю адбыліся два дазволеных уладамі шэсці ў Курапаты, якія ладзілі Партыя БНФ і Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Напярэдадні гэтых акцый актывісты КХП-БНФ затрымалі ва ўрочышчы вандалаў, якія ламалі крыжы. Днямі стане вядома, ці будзе распачатая супраць іх крымінальная справа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі