Прадстаўнікі грузінскай грамадскасці звярнуліся да сусветнай супольнасці

Старшыня парламента Грузіі Давід Бакрадзэ і група дэпутатаў далучыліся да звароту прадстаўнікоў грузінскай грамадскасці да сусветнай супольнасці. Як гаворыцца ў тэксце звароту, у Грузіі ідзе вайна. Агрэсіі Расіі няма межаў, і пад бамбардзіроўкі патрапіла мірнае насельніцтва на ўсёй тэрыторыі краіны. Аўтары звароту нагадваюць сусветнай супольнасці, што Грузія з'яўляецца маладой дэмакратычнай краінай, са старажытнай еўрапейскай культурай і часткай адзінага свету.

"Спынім разам Расію. Калі ў гэтым стагоддзі мы сталі першымі ахвярамі агрэсіі, то наступнымі станеце вы. Не паўтарайце гістарычных памылак. Калі Еўропа пасіўная, Расія становіцца агрэсіўнай", - гаворыцца ў звароце.

Пад лістом падпісаліся прадстаўнікі грузінскай інтэлігенцыі - рэжысёр Гіга Лордкіпанідзэ, паэт Джансуг Чарквіані, спявачка Тамар Чоханелідзэ і іншыя.

Грузія-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі