Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША прыбылі ў Беларусь
Прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША прыбылі ў Беларусь. У склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграм, прафесары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, даследчай службы Кангрэса ЗША, Фонду Карнегі за міжнародны мір, фонду "Спадчына", фонду "Ініцыятыва па скарачэнню ядзернай пагрозы", Інстытута новых дэмакратый, Рэдфардскага ўніверсітэта.
У праграме знаходжання амерыканскіх аналітыкаў запланаваны сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, з кіраўніцтвам знешнепалітычнага і абароннага ведамстваў, беларускімі палітолагамі і журналістамі.
Амерыканскія прадстаўнікі таксама наведаюць Парк высокіх тэхналогій, даследчы інстытут "Сосны", Міжнародны вучэбны цэнтр МУС па пытаннях міграцыі і гандлю людзьмі, Нацыянальную бібліятэку, паведамляе БЕЛТА.