Прадзюсер Алёны Ланской знойдзены мёртвым (абноўлена)
Цела Дзмітрыя Баранава знайшлі ў яго ўласным аўтамабілі.
Баранаву было 38 гадоў. Знаёмыя Дзмітрыя ужо пачалі пакідаць допісы спачування на яго старонцы ў фэйсбуку.
Генеральны дырэктар прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Дзмітрый Баранаў памёр ад раптоўнага спынення сэрца. Пра гэта БелаПАН паведаміў народны артыст Беларусі, кіраўнік праекта "Еўрафэст" Аляксандр Ціхановіч са спасылкай на вынікі ўскрыцця.
Па словах Ціхановіча, Дзмітрый памёр ўвечары 9 жніўня, знаходзячыся за рулём свайго аўтамабіля. Выпадковы мінак бачыў, як ён паспеў прыпаркавацца, але выйсці з машыны ўжо не змог.
Аляксандр Ціхановіч адзначыў, што Баранаў ніколі не скардзіўся на сэрца. Больш за тое, ён актыўна займаўся спортам, здзяйсняў штодзённыя прабежкі. У нядзелю ў другой палове дня цела Дзмітрыя плануецца даставіць у жаночы манастыр у Навінках. Пахаванне, паводле папярэдняй інфармацыі, пройдзе у панядзелак 12 жніўня.
У Дзмітрыя Баранава засталіся бацькі і малодшы брат.
Імя Дзмітрыя Баранава стала вядомым шырокай публіцы пасля скандала з падлікам галасоў падчас адбору на песенны конкурс “Еўрабачанне”. Тады вінаватым у фальсіфікацыях прызналі Баранава, у выніку ён страціў працу на тэлебачанні. Праз некаторы час Дзмітрый Баранаў стаў генеральным прадзюсерам спявачкі Алены Ланской. Сёлета яна прадстаўляла Беларусь на “Еўрабачанні” ў Швецыі.