Праект Канцэпцыі далейшага развіцця СНД будзе прадстаўлены да 1 чэрвеня
Праект Канцэпцыі далейшага
развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў будзе прадстаўлены да 1 чэрвеня
цяперашняга года. Пра гэта са спасылкай на першага намесніка міністра замежных
спраў Беларусі Васіля Пугачова піша “Интерфакс”.
Сёння ж праект дакумента павінны канчаткова ўзгадніць чальцы міждзяржаўнай працоўнай групы. Спадар Пугачоў удакладніў, што праект Канцэпцыі не прадугледжвае пэўных захадаў па развіцці Садружнасці.
Канцэпцыя – "гэта сістэма
поглядаў на перспектывы развіцця СНД, у якой мяркуецца пазначыць прыярытэтныя
напрамкі супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці", – сказаў намеснік кіраўніка
беларускага МЗС.