Прафесійны беларускі баксёр Усцінаў атрымаў чарговую перамогу (відэа)
Ён быў мацнейшым за новазеландца Дэвіда Туа.
Паядынак, які праходзіў у Новай Зеландыі, завяршыўся па выніках 12-ці раўндаў. Суддзі аднагалосным рашэннем аддалі перамогу Аляксандру Усцінаву, які выступае пад беларускім сцягам — 119-109, 119-109, 119-110.
Як паведамляе Газета.ру, цяпер на рахунку Усцінава 30 перамог пры адной паразе. Туа ж прайграў пяты раз у кар'еры, выйграўшы 58 паядынкаў.
Раней генеральны дырэктар прамоўтэрскай кампаніі братоў Клічко Аляксандр Красюк заявіў, што калі Туа атрымае ўпэўненую перамогу над Усцінавым, то будзе мець шанец пазмагацца з Віталём або Уладзімірам Клічко.