Прагноз надвор'я ў Беларусі на 6-8 сакавіка

У Беларусі да канца бягучага тыдня пацяплее. Праўда, месцамі прагназуецца мокры снег — зіма яшчэ нагадвае пра сябе, кажа ў каментары БЕЛТА Людміла Парашчук, галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У пятніцу, 6 сакавіка, мокры снег чакаецца толькі месцамі. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 0 да 5 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя — 1-6 цяпла. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Пацяпленне, якое пачнецца 6 сакавіка, працягнецца і ў наступныя дні. У суботу, 7 сакавіка, уначы будзе ад 0 да 5 марозу (пры праясненнях — да мінус 7), удзень — 2-8 градусаў вышэй за нуль. Прагназуюцца дождж і мокры снег.

8 сакавіка, у святочны дзень, у начныя гадзіны тэмпература паветра будзе ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла, у дзённыя гадзіны — 4-10 градусаў вышэй за нуль, на захадзе краіны — да 12 цяпла. Месцамі на поўначы Беларусі прагназуецца дождж.

У наступныя дні ў нашай краіне тэмпература паветра працягне павышацца.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі