Прагноз памяняўся: пачатак чэрвеня будзе цёплым і без дажджоў

Прагноз памяняўся: пачатак чэрвеня будзе цёплым і без дажджоў

На бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца цёплае надвор'е і пераважна без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Раней сіноптыкі пррагназавалі, што пачатак чэрвеня будзе прахалодным.

1 чэрвеня ападкаў не чакаецца. Уначы тэмпература паветра будзе +3...+9 градусаў, па паўночным усходзе ў асобных раёнах на глебе чакаюцца замаразкі да нуля — 2 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад 18 да 24 са знакам "плюс". Па паўднёвым захадзе краіны ўначы будзе 10-14 са знакам "плюс", удзень — да 25-28 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 2 чэрвеня, таксама будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад +5 па крайнім паўднёвым усходзе да +14 па захадзе краіны. Удзень чакаецца 23-28 са знакам "плюс".

3 чэрвеня таксама ападкаў не чакаецца. Уначы тэмпература паветра будзе 10-15 цяпла, удзень чакаецца 24-30 градусаў вышэй за нуль.

У панядзелак вельмі цёплае надвор'е захаваецца, але месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах — навальніцы. Уначы тэмпература паветра будзе +12...+17, удзень — ад 24 да 29 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 31 градуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі