Прахадны бал у ВНУ Беларусі сёлета быў на 20—30 пунктаў вышэй, чым летась
Прахадны бал для паступлення ў ВНУ Беларусі ў 2009 годзе ў сярэднім на 20—30 пунктаў быў вышэй, чым у 2008-м. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юры Міксюк. Найперш гэта звязана з лепшымі, чым у 2008 годзе, вынікамі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), перадае БелаПАН словы чыноўніка. У 2009 годзе 206 абітурыентаў атрымалі абсалютны вынік 100 балаў па адным з прадметаў ЦТ. У 2008 годзе такіх абітурыентаў было 77.
Па словах Юрыя Міксюка, Міністэрства адукацыі прагназавала павышэнне прахадных балаў для паступлення ў ВНУ. Заданні на тэстах былі крыху спрошчаныя, каб стварыць роўныя магчымасці для тых, хто вучыўся ў 11-м і 11-м "штрых" класах, у якім школьнікі праходзілі праграму двух выпускных класаў за адзін год. З тэстаў былі выкрасленыя заведама складаныя пытанні.