Пракаповіч: Далейшай дэвальвацыі ў Беларусі не плануецца

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч запэўнівае, што далейшай дэвальвацыі ў Беларусі не плануецца.
Паводле яго слоў, Беларусь цалкам выканала свае абавязкі перад МФВ, таму больш разавай дэвальвацыі ў нас не будзе.

Ён таксама адзначыў, што курс рубля да кошыка замежных валют, якая складаецца з расійскага рубля, долара і еўра, будзе вагацца на працягу ўсяго года ў межах плюс-мінус 5 адсоткаў.

“Усё, што трэба было зрабіць для таго, каб атрымаць крэдыт МВФ, каб атрымаць доступ да крэдытаў сусветных арганізацый, каб падтрымаць эканоміку і стымуляваць айчынных вытворцаў, мы зрабілі ў пачатку года 2 студзеня. Больш у нас неабходнасці займацца падобнымі пытаннямі ў бягучым годзе няма", — заявіў Пракаповіч.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі