Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу кіраўніка АГП

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу кіраўніка АГП

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць кіраўніка АГП Мікалая Казлова. Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яго вінавачцяць у разгалошванні даных папярэдняга следства. 

Справу пачалі ў сакавіку 2021 года. Экс-падпалкоўніка міліцыі Казлова некалькі разоў выклікалі на допыт па "справе Каардынацыйнай Рады". Ён пастаянна адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. А пасля расказваў, як праходзілі допыты.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі