Пракурор патрабуе для журналісткі Ксеніі Луцкінай 8 гадоў калоніі
Ксенія Луцкіна / sb.by
На судзе над журналісткай Ксеніяй Луцкінай адбыліся спрэчкі бакоў. 21 верасня Ксенія выступіць з апошнім словам, паведамляе БАЖ.
Пракурор папрасіў пакараць яе васьмю гадамі пазбаўлення волі.
Ксенія Луцкіна — была журналістка БТ, якая сышла адтуль на хвалі пратэстаў у 2020 годзе. Яна далучылася да Каардынацыйнай Рады, што і стала падставай для крымінальнай справы. У зняволенні ў Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем: пачала расці пухліна ў галаўным мозгу.
Журналістку вінавацяць у "змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.