Праўладнага палітаналітыка судзяць за хуліганства
Міхаіл Малаш / npr.by
У судзе Заводскага раёна Мінска разглядаюць справу праўладнага палітычнага аналітыка Міхаіла Малаша. Як піша "Медыязона", яго вінавацяць паводле артыкула аб хуліганстве (ч.1 арт. 339 КК).
Выданне выявіла яго справу ў раскладзе "Электроннага судаводства" і пацвердзіла, што абвінавачанне датычыць палітаналітыка, а не якога-небудзь ягонага цёзкі.
Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
Малаш прадстаўляецца як бізнесовец і палітычны аналітык. Ён удзельнічаў у тэлепраграме "Скажы не маўчы" на канале "Беларусь 1". Таксама ён піша тэксты для сайтаў "Руская народная лінія" і "Палітрынг".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.