Праўладнаму кандыдату Марзалюку вынеслі афіцыйнае папярэджанне
Ігар Марзалюк / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё
Акруговая выбарчая камісія па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 вынесла 16 лістапада афіцыйнае папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ігару Марзалюку. Дзейнага дэпутата пакаралі за выкарыстанне падчас сустрэч з выбаршчыкамі 6 і 7 лістапада стэнда з улёткамі і фота без выхадных даных.
Скаргу на парушэнні Марзалюка ў выбаркам падаў іншы кандыдат па гэтай акрузе Аляксандр Паўлаў. Сваю заяву ён падмацаваў фатаграфіямі парушэнняў.
Папярэджанне Марзалюку вынеслі напярэдадні асноўнага дня галасавання. Калі б ён атрымаў два папярэджанні, яго знялі б з выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.