"Права выбару — 2019" збіраецца наладзіць назіранне на 18 выбарчых акругах з 110

"Права выбару — 2019" збіраецца наладзіць назіранне на 18 выбарчых акругах з 110

12 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску было аб'яўлена пра старт кампаніі “Права выбару — 2019”, якая будзе займацца назіраннем на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Яе заснавалі Партыя БНФ, АГП, БСДП (Г), аргакамітэт па стварэнні партыі БХД, Рух “За свабоду” і шэраг іншых дэмакратычных структур. "Права выбару — 2019" збіраецца наладзіць назіранне на 18 выбарчых акругах з 110, якія створаныя па краіне. Плануецца падрыхтаваць 2 тысячы наглядальнікаў на выбарчыя ўчасткі, у выбарчыя камісіі будзе вылучана 350 кандыдатаў.

Таксама ў Беларусі пачала працу грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прызначаныя на 17 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі