Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек
У Беларусі 1497 палітвязняў / Ілюстрацыйнае фота dpa
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Іх колькасць у Беларусі зноў набліжаецца да паўтары тысячы. У спіс былі даданыя: Віталь Скударнаў, Аляксандр Кандрацюк, Яраслаў Саковіч, Аляксей Шагаеў, Уладзімір Гемза, Дзмітрый Багачэнка, Ганна Карняенка, Дзмітрый Загалавец і Уладзімір Казека.
Першыя сем чалавек асуджаныя за "публічную абразу Лукашэнкі", "паклёп на Лукашэнку", "распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы", "здзек над дзяржаўнымі сімваламі", "публічную абразу прадстаўніка ўлады", "садзейнічанне "эстрэмісцкай дзейнасці" ды іншае. Загалавец працяглы час знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Асобную заяву праваабаронцы прынялі па Казеку. Ён з 9 траўня бесперапынна адбывае адміністрацыйныя арышты за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.