Праваабаронцы стварылі інфармацыйны цэнтр па назіранні за выбарамі

Беларускія праваабаронцы стварылі інфармацыйны цэнтр па назіранні за выбарамі у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта паведаміў кіраўнік праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак.
Паводле яго слоў, ужо цяпер працуе прэс-цэнтр, тэлефоны якога размешчаны на інтэрнет-сайте БХК.

"Мы рэгулярна адсочваем факты парушэнняў Выбарчага кодэкса, праблемы, з якімі сутыкаюцца кандыдаты ў дэпутаты, робім прамежкавыя аналізы абстаноўкі, у якой праводзяцца выбары. Найбліжэйшая прамежкавая справаздача будзе прадстаўлена па выніках агітацыйнай кампаніі на наступным тыдні, справаздача аб выбарах плануецца на 29 верасня", - сказаў Гулак.

БелаПАН адзначае, што інфармацыйны цэнтр будзе працаваць у дзень выбараў (28 верасня) у звычайным рэжыме, у яго будзе паступаць інфармацыя з рэгіёнаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі