Праваабаронцы: У Беларусі вынеслі чарговы смяротны прысуд
53-гадоваму Эдуарду Лыкаву інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення.
Як паведамляе сайт spring96.org, рашэнне вынес Мінскі абласны суд 26 лістапада 2013 года. Аднак пад следствам Лыкаў знаходзіцца з 2011-га. За гэты час у яго змянілася тры адвакаты.
Пра асобу асуджанага вядома, што ён не меў сталага месца жыхарства, падтрымлівае кантакты з маці, якая жыве ў Баранавічах. Сын жыве ў Расіі, дачка — у Нямеччыне, але з дзецьмі мужчына стасункаў не мае.
"Интерфакс-Запад" дадае, што Эдуард Лыкаў з'яўляецца ўраджэнцам Масквы, але мае беларускае грамадзянства.
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда адзначае, што гэты выпадак у чарговы раз дэманструе, што дзяржава хавае ад грамадскасці факты вынясення смяротных прысудаў і іх выкананне.
Памілаваны смяротнік: Смяротнае пакаранне нікога не палохае і не спыняе
Фота — ria.ru