Праваслаўныя ў Беларусі сёння адзначаюць Вадохрышча

Ваду асвячаюць цягам усяго дня, 19 студзеня. Свянцонай вадой пасля абмываліся, акраплялі ёй жыллё, гаспадарчыя пабудовы. Вернікі перакананыя, што такая вада дапамагае ад усялякіх хваробаў.

Таксама існуе традыцыя акунання ў палонку — гэта сімвалічны акт ачышчэння. Перад гэтым вадаём асвячаецца, ахвочыя акунуцца чытаюць малітву.

Свята адзначаюць як успамін пра хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іярдан.

Сёлета ў Мінску акунуцца ў купель можна каля васьмі ратавальных станцыяў:

Выратавальная станцыя "Дразды" — вадасховішча "Дразды" (вул. Вяснінка, 2).

Выратавальная станцыя "Камсамольскае возера" (вул. Прагрэсіўная, 29а).

Выратавальная станцыя "Цнянская" — Цнянскае вадасховішча (вул. Кальцова).

Выратавальная станцыя "Пціч" — вадасховішча Пціч (Мінскі раён, в.Воўчкавічы, 5 км ад МКАД).

Выратавальная станцыя "Крыніца" — вадасховішча Крыніца (Мінскі раён, в.Зарэчча, 6 км ад МКАД).

Выратавальная станцыя "Заслаўе-1" — Мінскае мора (Мінскі раён, в.Зарэчча, 7 км ад МКАД).

Выратавальная станцыя "Заслаўе-2" — Мінскае мора (Мінскі раён, в.Качына, вул. Вакзальная, 10, 7 км ад МКАД).

Выратавальная станцыя "Вяча" — вадасховішча Вяча (Мінскі раён, в.Пільніца, 23 км ад МКАД).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі