Прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў
13 снежня прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Папярэдняе лёсаванне, якое таксама было праведзена ў панядзелак, адмянілі "з-за тэхнічнай праблемы з праграмным забеспячэннем знешняга пастаўшчыка". У выніку толькі адна пара ідэнтычная першаму лёсаванню: "Чэлсі" — "Ліль".
Пасля першага лёсавання інтрыгоўна выглядала пара ПСЖ — "Манчэстар Юнайтэд". Чакалася сустрэча Ліянэля Месі і Кышціяну Раналду. Аднак паўторнае лёсаванне дала гэтым камандам іншых сапернікаў.
Іншыя пары 1/8 фіналу наступныя:
ПСЖ — "Рэал" (Мадрыд)
"Атлетыка" — "Манчэстар Юнайтэд"
"Спортынг" — "Манчэстар Сіці"
"Зальцбург" — "Баварыя"
"Бенфіка" — "Аякс"
"Інтэр" — "Ліверпуль"
"Вільярэал" — "Ювентус"
Матчы пройдуць у лютым-сакавіку 2022 года.
Round of 16 draw
— UEFA Champions League (@ChampionsLeague) December 13, 2021
Which tie are you most excited for?#UCLdraw | #UCL pic.twitter.com/QvZoT0yxqi
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.