Праз 3 гады на Маскоўскай лініі метро з'явяцца тры новыя станцыі

Праз тры гады ў Мінску павінны адкрыцца тры новыя станцыі метро - «Міхалава», «Пятроўшчына» і «Грушаўка». Яны стануць працягам Маскоўскай лініі ў бок Паўднёвага Захаду і будуць размешчаныя ўздоўж праспекта Дзяржынскага. Як распавёў начальнік тэхнічнага аддзела прадпрыемства «Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна» Міхаіл Рызер, у аснову праектавання аб'ектаў закладзены прынцып функцыянальнасці. Да прыкладу, станцыя «Міхалава» будзе пабудаваная з адным уваходным вестыбюлем, бо там мяркуецца невялікая пасажыраплынь.

Агенцтва 'Минск-новости'

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі