Праз раку Рова пад Барысавам адкрылі часовы мост замест таго, што абрынуўся

Праз раку Рова пад Барысавам адкрылі часовы мост замест таго, што абрынуўся

2 чэрвеня на дарозе Барысаў — Беразіно адкрылі часовы мост праз раку Рова, піша ex-press.by

Як распавядала Еўрарадыё, асноўны мост абрынуўся 19 траўня. Па словах відавочцаў, ён не вытрымаў нагрузкі ад шматтоннага грузавіка, які ехаў па ім. МАЗ пры здарэнні згубіў адзін з задніх мастоў, ахвяраў пры гэтым не было.

Дарожнікі абяцалі зрабіць часовы мост цягам двух тыдняў і стрымалі слова. Калі пачнуць рамонт асноўнага моста, не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі