Праз забарону на валютныя крэдыты кватэры пачнуць даражэць
Еўрарадыё высветліла, як забарона на выдачу насельніцтву крэдытаў у валюце паўплывае на рынак жылля З 28 ліпеня беларускія банкі перапыняюць крэдытаванне насельніцтва ў валюце. На думку Алены Бадзю, намесніцы дырэктара мінскага агенцтва нерухомасці “СитиЦентр”, нічога добрага гэты захад Нацбанка рынку жылля не прынясе.
Алена Бадзю: “Любыя забароны ў дачыненні крэдытавання адбіваюцца на рынку жылля. У нас і так недахоп пакупнікоў! А, між іншага, кожную другую кватэру набывалі за крэдытныя сродкі, і ў асноўным бралі валютныя крэдыты, бо гэта было выгадна, пакупніцкая здольнасць насельніцтва ўпадзе яшчэ больш”.
Сяргей Класкоўскі, кіраўнік праекта “Крэдыт Сервіс Капітал”, у межах якога для насельніцтва адкрытая “гарачая лінія” па крэдытах, лічыць, што попыт на кватэры цяпер ўпадзе як мінімум на чвэрць.
Сяргей Класкоўскі: “Зразумела, што гэта пагоршыць сітуацыю пакупкі жытла ў крэдыт. Мінімум на 25%! Бо стаўкі па рублёвых крэдытах на 10% большыя, чым у валютных”.
Напрыклад, у “Прыёрбанку” валютны крэдыт на будоўлю ці на пакупку дома можна было ўзяць пад 17%. Столькі ж сёння каштуе ільготны крэдыт у беларускіх рублях, які прапаноўвае “Беларусбанк”. А той, хто правоў на льготы даказаць не можа, за абслугоўванне крэдыта заплоціць 25%. Столькі ж патрабуе за абслугоўванне сваіх крэдытаў і “Белросбанк”, што да 28 ліпеня таксама крэдытаваў будоўлю ў валюце.
У крэдыт зараз можна ўзяць да 80% ад поўнага кошту жытла. Такім чынам, для тых, хто хацеў набываць жыллё ў крэдыт, праз забарону крэдытавання ў валюце кватэры ў Беларусі аўтаматычна падаражэлі на 6,4%! Праўда, розніцу іх пакупнік заплаціць не за жыллё, а за крэдыт. Працягвае Алена Бадзю:
Алена Бадзю: “Адназначна, рынак чакае паніжэнне. Гэта адчуваецца нават па фактах, што праходзяць праз нашае агенцтва. Людзі планавалі ўзяць крэдыт, але шмат якія здзелкі зараз развальваюцца, бо ім адмаўляюць, ці змяняюцца ўмовы крэдытавання”.
Попыт на рынку жылля істотна перавышае прапанову. Логіка падказвае, што кватэры ў гэтым выпадку мусяць працягваць таннець. Але гэта не так! Праз забарону на валютныя крэдыты з пэўнымі праблемамі сутыкнуліся і будаўнічыя кампаніі! Пра гэта распавядае эканаміст Леанід Злотнікаў:
Леанід Злотнікаў: “Інвестары, якія будуюць жытло, павінны мець валюту ў любым выпадку, бо 40-50% ад сабекошту жытла — гэта імпарт. Але цяпер яны не будуць атрымліваць валюту ад пакупнікоў! Каб працягваць будоўлю, ім давядзецца канвертаваць валюту”.
А канвертацыя валюты — гэта дадатковы адсотак на кожны долар, які ўкладзены ў кошт кожнага квадратнага метра. У выніку...
Леанід Злотнікаў: “...жыллё будзе даражэць разам з замежнай валютай”.
А калі Нацбанк усё ж такі рашыцца на істотную дэвальвацыю, у кошт жылля будзе закладацца яшчэ і адсотак, на які будзе “апушчаны” курс беларускага рубля. Між тым, эксперты ўсё часцей сцвярждаюць, што, забараняючы выдаваць валютныя крэдыты, Нацбанк якраз рыхтуе дэвальвацыю.
Фота: mignews.com.ua