Прэзентацыя на Еўрарадыё: “Детский альбомб” гурта The UNB
Яго парадкавы нумар у дыскаграфіі самага пладавітага беларускага калектыву дакладна не ведаюць нават музыкі і вызначаюць недзе паміж 110 і 120.
Гурт The UNB прэзентуе на Еўрарадыё “Детский альбомб”, які атрымаў назву дзякуючы ўдзелу ў запісе дзяцей музыкаў.
“Шмат хто цяпер ужо думае, што гэта абдрукоўка ў назве, і літара “б” там выпадкова зачасалася, — смяецца лідар гурта Зміцер Дольнік. — Справа ў тым, што ў The UNB недзе на пачатку 90-х быў альбом, які называўся “Альбомб”. Не памятаю, які ён там у дыскаграфіі, дзевяноста нейкі, ці шэсцьдзесят… Але ясна, што гэта сумесь альбома з бомбай. А дзіцячы... ну, у кожнага ж кампазітара ёсць дзіцячыя альбомы. Мне падаецца, што ў The UNB ўсе альбомы для дзяцей, бо яны ім падабаюцца. Але гэты альбом яшчэ і запісаны з удзелам дзяцей”.
Рашэнне не прыцягваць да працы прафесійныя дзіцячыя хоры было прынятае, каб “запіс атрымаўся жывым і сапраўдным, а самае галоўнае бясплатным,” — адзначае Дольнік. Што праўда, для рэалізацыі ідэі давялося больш папрацаваць з тэкстамі і ў выніку вярнуцца да першапачатковага гучання гурта.
“Я сябе крыху абмяжоўваў, — прызнаецца Зміцер Дольнік. — Каб тэксты не былі такімі радыкальнымі, каб было гарманічна, бо ўсё ж такі дзеці спяваюць. Я таксама шалею, калі дзяцей прымушаюць пераспяваць дарослыя тэксты. Таму альбом атрымаўся крыху больш прамы па тэкстах. Ну, мне так падавалася, але цяпер паслухаў, і атрымліваецца, што насамрэч там зноў можна шукаць нейкае двайное дно, падтэкст… І агулам дыск атрымаўся больш прамы, больш падобны на стары The UNB”.
Цікава, што парадкавы нумар новага альбома у дыскаграфіі самага пладавітага беларускага гурта назваць не могуць нават самі музыкі.
“Пытанне вельмі складанае, бо ёсць пэўныя нюансы ў нашай складанай дыскаграфіі, — спрабуе ўзгадаць Дольнік. — Ён дакладна ідзе пасля 110-га! Недзе паміж 110-м і 120-м. Карацей, недзе там”.
Скачаць “Детский альбомб” гурта The UNB можна на сайце kroogi.com з прафайла студыіі “Осмос”, дзе ён і запісваўся. Доступ да рэліза бясплатны, але усе жадаючыя могуць пералічыць вартую на іх погляд суму музыкам.
Трэк-ліст:
- 01 – Куры не врут
- 02 – Детский сад
- 03 – Шмутумбер
- 04 – Чёрные палтусы
- 05 – Б.Н.П.
- 06 – Муугли
- 07 – Григорий, кушай цикорий
- 08 – Бунт
- 09 – Зажигалка Zippo
- 10 – Воробей
- 11 – Потому что мне страшно
- 12 – Гарлзон – человек-мясорубка
- Удзел у запісе:
- Дольнік — лідар-вакал (1-12), гітара (1-12), клавішныя (12), протаскрыпка (12), бэк-вакал (6, 7, 12)
- Аляксандр Ляўкоўскі — гітара (1-12), бэк-вакал (12), меладыхорн (3), баян (6)
- IV — бас-гітара (1-12), бэк-вакал (6, 7), высокамастацкі свіст (5)
- Зміцер Алейнікаў — бубны (1-12)
Таксама:
- Павел Юрцэвіч — труба (7)
- Гарык Плевін — труба (12), сэмплы (12)
- Яўген Філатаў — блок-флейта (12)
- Макс Івашын — клавішныя (10)
Таксама:
- Хор сапраўдных дзяцей пад кіраўніцтвам Змітра Алейнікава (1-12):
- Кіра Лапуцкая (116 см, 28 кг)
- Міхаіл Васілеўскі (108 см, 18 кг)
- Фёдар Васілеўскі (122 см, 22 кг)
- Анастасія Алейнікава (128 см, 33 кг)
- Сяргей Алейнікаў (161 см, 46 кг)
- Гукарэжысёр Гарык Плевін, студыя “Осмос”