Прэм'ер Беларусі сустрэнецца ў Рызе з латвійскім калегам
Прэм'ер-міністры Беларусі і Латвіі Сяргей Сідорскі і Іварс Гадманіс 12 лістапада правядуць перамовы ў Рызе. Працоўны візіт кіраўніка беларускага ўраду адбудзецца па запрашэнні латвійскага боку.
Плануецца, што Сяргей Сідорскі і Іварс Гадманіс возьмуць удзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выставы нашай краіны ў Латвіі "Беларусь-ЭКСПА 2008".
У межах візіту запланаваныя перамовы кіраўнікоў урадаў у фармаце "сам насам" і ў пашыраным складзе, падпісанне шэрагу беларуска-латвійскіх міжведамасных дамоў, а таксама сустрэча з дзелавымі коламі Беларусі і Латвіі.
БЕЛТА