Прэм'ер Пакістана прыняў прапанову Лукашэнкі прыехаць у Беларусь

Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Беларусь у хуткім часе. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Сёння ў Ісламабадзе прайшлі афіцыйныя перамовы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і пакістанскага прэм'ера. Па іх выніках стала вядома, што Шарыф прыедзе ў Мінск з "буйной дэлегацыяй". Была дасягнутая дамоўленасць, што наша краіна прыме некалькі групаў спецыялістаў, каб візіт прэм'ер-міністра быў "маштабным і гістарычным".

Сёння Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф падпісалі Исламабадскую дэкларацыю беларуска-пакістанскага партнёрства.

Нагадаем, у чацвер кіраўнік Беларусі сустрэўся ў Ісламабадзе з прэзідэнтам Мамнунам Хусейнам.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі