Прэм'ера беларускага фільма "Мы, браты..." пройдзе ў Мінску 24 верасня

Прэм'ера беларускага фільма "Мы, браты..." пройдзе ў Мінску 24 верасня

24 верасня пройдзе прэм'ера нашумелага мастацкага фільма "Мы, браты...", перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства культуры. Першы паказ кінастужкі адбудзецца ў мінскім кінатэатры "Масква".

13 верасня фільм быў паказаны ў Анапе на XXIV Адкрытым фестывалі кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі "Кінашок".

У фільме гралі Руслан Чарнецкі, Наташа Алам, Яўген Шмарлоўскі, Алеся Грыбок, Алег Вебер, Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Серабракоў, Ігар Савачкін, Эрык Робертс, Салі Керкленд, Кобі Азарли, Энтані Чарльз Дэ Лонгіс, Монтэ Рэкс Перлін ды іншыя.

Фільм "Мы, браты..." стаў вядомы тым, што ў яго ўвайшла сцэна, прысвечаная прэзідэнцкім выбарам 2010 года і тагачаснай Плошчы. На працягу ўсяго стварэння стужкі яе суправаджалі разнастайныя медыяскандалы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі