Прэс-сакратар Ферэры-Вальднер: "Усходняе партнёрства" працягваецца
Выкананне праграмы Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства" працягваецца, як і было раней запланавана.
Пра гэта карэспандэнту REGNUM заявіла Крысціна Хохман, прэс-сакратар еўракамісара па знешніх сувязях Беніты Ферэры-Вальднер.
Прадстаўнік Еўракамісіі фактычна аспрэчыла паведамленне армянскай службы “Радыё Свабода". Нагадаем, журналісты паведамілі пра заяву Фрэдэрыка Рэйнфелда — прэм'ер-міністра Швецыі, якая старшынствуе ў ЕС, пра часовае спыненне праграмы “Ўсходняе партнёрства”. Прычына — фінансавыя праблемы.
Хохман параіла звярнуцца ў старшынства Швецыі па тлумачэнне словаў Рэйнфелда.