Прэс-сакратар Пуціна сказаў, хто будзе кантраляваць ядзерную зброю ў Беларусі

Апошні аргумент Масквы / kommersant.ru
Апошні аргумент Масквы / kommersant.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне журналістаў, хто будзе кантраляваць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

"Я прапаную вам арыентавацца на тлумачэнні Уладзіміра Пуціна, якія ён зрабіў у інтэрв'ю Паўлу Зарубіну. Ён пра гэта там казаў, проста перачытайце", — цытуе РІА "Новости" яго словы.

У інтэрв'ю, дадзеным 25 сакавіка, Пуцін заявіў, што Расія не перадае Беларусі сваю ядзерную зброю, а толькі размяшчае на яе тэрыторыі. Будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі плануюць завяршыць да 1 ліпеня.

Тое ж самае паўтарылі прадстаўнікі Беларусі і Расіі на пасяджэнні Савета бяспекі ААН.

Тым не менш 31 сакавіка ў сваім пасланні народу і парлаенту Аляксандр Лукашэнка заявіў, быццам Беларусь таксама будзе мець кантроль над расійскай ядзернай зброяй: "Бескантрольнай зброі ў Беларусі няма і быць не можа. Таму кіраваць усім тым, што ёсць у Беларусі, будзем мы тут".

Пра тое ж самае казаў і генсакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Ён паведаміў, што будзе "двайная кнопка" і рашэнне пра выкарыстанне зброі будзе прымацца сумесна Масквой і Мінскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі