Прэзентацыя новай песні гурта “Нео” адбылася ў трамваі
На днях гурт “Нео” адыграў міні-канцэрт у трамваі. Як распавёў “Еўрарадыё” лідэр калектыву Вадзім Касалапаў, ідэя
прэзентаваць такім чынам новы склад калектыву і песню “Изумрудный
город” прыйшла PR-шчыку гурта Уладу Бартноўскаму.
Але ў гэтым канцэрце быў і элемент авантуры, бо ніхто з удзельнікаў гурта ніколі не граў у трамваі, дзе вельмі моцна трасе падчас руху. Таму музыкам давялося ўвесь час трымацца нагамі за сядзенні, а сам франтмэн адмовіўся ад мікрафоннай стойкі, з якой заўсёды выступае на канцэртах.
Вадзім Касалапаў сказаў, што ўсё прайшло выдатна, але ў музыкаў усё роўна былі да яго прэтэнзіі:
“Вельмі спадабалася музыкам гучанне. Некаторыя нават выказваліся: “Чаму ў нас на рэпетыцыях не такі гук, як у гэтым трамваі”. Выдатная была атмасфера!”
Цікава, што калектыў збіраўся адыграць толькі адну песню “Изумрудный город”, але перад трамваем музыкаў спыніўся рух з-за нейкай аварыі:
“Спачатку планавалася выканаць толькі адну песню, але з-за нейкай трамвайнай аварыі і корака створанага гэтым, мы выканалі яшчэ некалькі песняў з новага альбому”.
Трамвайны выступ можна ўспрымаць і як пачатак рэкламнай кампаніі вялікага сольнага канцэрта гурта, які адбудзецца 18 траўня ў КЗ “Мінск”. Канцэрт будзе прысвечаны выхаду новага альбому, які мусіць з’явіцца цягам бліжэйшага месяцу.
Дарэчы, падчас выступу гледачы пачуюць незвычайныя для гурта “Нео” інструменты. Пра тое, чаго чакаць ад калектыву ў канцэртнай залі нам распавёў Вадзім Касалапаў:
“Будзе сола на саксафоне, калі ўсё атрымаецца, то ў адной з песняў Валодзя Ткачэнка зайграе на сітары (індзійскі струнны інструмент – аўт.). Будуць, канешне, і канцэртныя версіі шматлікіх песень, якія зусім па-іншаму гучаць на дыску і выконваліся раней.
А самае галоўнае, што акрамя музыкаў на сцэне з’явяцца танцоры і аніматары, якія будуць візуалізаваць тое, што мы выконваем”.
Фота: kp.ru