Прэзідэнцкая карова дае ў тры разы больш малака, чым звычайная

Прэзідэнцкая карова дае ў тры разы больш малака, чым звычайная

Сярэднестатыстычная карова ў Маларыцкім раёне дае каля 15 літраў малака за дзень. Карова, якую дораць Аляксандру Лукашэнку падчас яго візіту на сельгаспрадпрыемства "Савушкіна" ў Маларыцкім раёне, дае ажно 36 літраў малака за дзень. І гэта не дзіўна: карова гэтая незвычайная, голшцінскай пароды, выведзенай два стагоддзі таму ў ЗША. Яе асаблівасць — вялікія надоі.
Гэта відаць, калі параўноўваць колькасць малака прэзідэнцкай каровы са звычайнымі беларускамі кароўкамі.

Так, летась, згодна з дадзенымі Белстата, у сярэднім "калгасная" карова давала 13 літраў малака за дзень, карова з фермерскай гаспадаркі — 11,5 літра, "свойская" карова — 10,7 літра. Цікава, што ў 2015 годзе сярэднестатыстычная карова ў Маларыцкім раёне давала 5 452 кг малака за год. То бок, амаль 15 літраў за дзень. Як бачым, карова, якую падарылі кіраўніку Беларусі, сапраўдны ўнікальная.

Прэзідэнцкая карова дае ў тры разы больш малака, чым звычайная
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі