Простай мовай: што такое беспалётная зона і чаму Украіна просіць закрыць неба

Наступствы паветранага абстрэлу Кіева / Reuters
Наступствы паветранага абстрэлу Кіева / Reuters

З першага дня ўварвання Расіі ва Украіну і кіеўскія ўлады, і актывісты па ўсім свеце заклікаюць краіны НАТА закрыць неба над краінай. "Закрыйце неба, на зямлі мы самі справімся", — звярталася да сусветнай грамадскасці першая лэдзі Алена Зяленская.

Што на самай справе азначае "закрытае неба" і якія былі прэцэдэнты ў гісторыі?

 

Лятаць нельга збіваць

"Закрыць неба" — значыць увесці беспалётную зону (no-fly zone) на ўсёй тэрыторыі краіны або над яе часткай. Фактычна — забараніць там выкарыстоўваць вайсковую авіяцыю.

Простым языком: что такое бесполётная зона и почему Украина просит закрыть небо
Краіны, у якіх уводзілі беспалётныя зоны / Wikimedia Commons

У тым жа 1992-м беспалётную зону абвяшчалі і ў баснійскім небе. Тады гэта адбылося на падставе рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН. Спачатку палёты проста фіксаваліся, але пасля новай рэзалюцыі альянс пачаў фактычна кантраляваць неба на час вайны ў Босніі.

Некалькі разоў закрывалі неба і над Лівіяй — у 2011-м (тады пра гэта абвясціла НАТА) і ў 2018–2019 (ініцыятыва Лівійскага нацыянальнага войска).

Фактычна толькі ў гэтых трох краінах неба і закрывалі. Ну, калі не лічыць увядзення беспалётнай зоны над Лонданам у часе Алімпіяды 2012 года — але гэта была, па сутнасці, фармальнасць.

Самае цытаванае даследаванне эфектыўнасці беспалётных зон у 2004-м правёў навуковец са Стэнфарда Аляксандр Бенар. Ён прыйшоў да высновы, што закрыццё неба можа быць эфектыўным у ходзе вайны, калі яно належным чынам рэалізоўваецца.

Гэта значыць, калі краіны, якія ідуць на такі крок, пачынаюць каардынавана кантраляваць неба і збіваць чужую вайсковую авіяцыю або крылатыя ракеты. Дэ-факта гэта можа быць уступленнем у ваенны канфлікт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі