Пружанскія ратавальнікі дасталі двух чалавек з воданапорнай вежы

Пружанскія ратавальнікі дасталі двух чалавек з воданапорнай вежы

Пружанскія супрацоўнікі МНС 6 студзеня выратавалі двух чалавек з воданапорнай вежы. 

Каля 14-й гадзіны ім паведамілі, што падчас фарбавання ў воданапорнай вежы ў пасёлку Ружаны чалавеку стала кепска. На месцы выкліку супрацоўнікі МНС высветлілі, што ўсярэдзіне рэзервуара для вады цаглянай воданапорнай вежы знаходзяцца два чалавекі. Кепска стала аднаму з іх. 

Выявілася, што на фарбаванне вежы адправіліся два чалавекі: адзін фарбаваў, а другі назіраў. Работы вяліся прыкладна 1,5 гадзіны ў рэспіратарах. Падчас афарбоўкі аднаму з работнікаў стала дрэнна, а другі не змог сам выратаваць яго.

Два ратавальнікі падняліся наверх з дапамогай крана. яны паэтапна дасталі абодвух работнікаў, а потым спусцілі іх з вежы на зямлю. Медыкі агледзелі рабочых і даставілі ў Ружанскую гарадскую бальніцу. Ад абследавання і шпіталізацыі рабочыя адмовіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі